Запознены валошкавы пагляд.
Як успамін пра першае каханне
Апошняя валошка зацвіла.
Калісьці так трывожылі спатканні--
Ды ўжо такой не стану,як была.
А ўсё яшчэ люблю.хаця і строгі
Запознены валошкавы пагляд.
Здалося.што жыву я ля дарогі,
Якая не вяртаецца назад.
Цяпер мае з гадамі слепнуць вочы,
І сэрца за мінулае дрыжыць:
Так боязна застацца мне аднойчы
Ссівелаю валошкай на мяжы.