Ці з табою быць нам?

Ці з табою быць нам?
Кожным спевам душы
Я плаціла спаўна
За уцеху і сум,і пяшчоту.
Пэўна ,доля рашыць,
Ці з табою быць нам,
Ці вярнуць хоць сляды ад гадоў тых?
Ўсё ж хачу захаваць
Назаўсёды ў сабе
Ласку пальцаў,што струны краналі,
І таго,хто даваў
Майму шчасцю разбег--
Ці ж забыцца змагу,што кахалі?