Няўжо ніколі не скажу:"Каханы"
Няўжо ніколі не скажу:"Каханы",
А "Родны" ,навучуся забываць?
Ты для душы адзіны быў абраны,
Ды больш вачэй не вабіць сінява.
Хоць не гляджу цяпер з замілаваннем,
Ды страшна прачынацца уначы:
Чаму ,скажы мне,не вярнуць кахання?
Што ж сэрца,як прымерзлае ,маўчыць?