У тваім абліччы сінявокім
У тваім абліччы сінявокім
Рысы вельмі вабныя знайшла.
Для мяне ты быў калісь далёкім,
А цяпер--аж сэрцам прарасла.
Наталяю смагу пацалункам,
Песня ласкі будзіць па начах.
Ад такога шчасця-падарунка
Неба аж хістаецца ў вачах.
Я твой позірк ,рызыкоўна-сіні,
Пранясу з сабою праз гады.
Мне б не захліпнуцца ва ўспамінах...
Хай лепш квецень захлісне сады.