Тугой,як тонкім шалікам абкрыта
Тугой,як тонкім шалікам абкрыта--
Навошта ж я цябе тады знайшла?
Калі ў душы ізноў смяецца крыўда,
З таго,што доўга вера ў ёй жыла.
Не трэба больш--прэч голас твой і крокі.
Забыцца ,назаўсёды адысці.
Не блізкі ты--ужо ты стаў далёкім,
А ўсё ж спакою не магу знайсці.