Прычароўвае пяшчота,
Прычароўвае пяшчота,
З сэрца просіцца матыў.
Рэхам ціхім,ціхай нотай
Праз гады гукаеш ты.
Пра цябе напеў мне вецер,
Нашаптала мне трава.
На слязе гадую квецень,
Што не зможаш ты сарваць.
Вельмі доўга я кахала
І вяршынь маіх гадоў
Я пабачыла,пазнала--
Там дзе шчасце,мала слоў.