...А вецер узняўся халодны,

...А вецер узняўся халодны,
 
І дождж яму ўслед заімжыў.
 
Гадала--ці станеш мне родным?
 
Не выйшла,бо з'ехаў чужым.
 
І непагадзь восені сцерла
 
Малюнкі спатканняў і сноў,
 
А тое,што мелі-- памерла
 
Ледзь чутнай мелодыяй слоў.