Прыгажуняй сябе не лічу,
Прыгажуняй сябе не лічу,
Мне б каханай застацца жанчынай.
Слоў ласкавых чакаю,хачу
Ад цябе,дарагі мой,адзіны.
Хто ж у гэтым мяне папракне,
Што жадаю быць проста шчаслівай?
А за сэрца сваё страшна мне :
Колькі ж буду такою маўклівай?