Калі ўспомніў --і ёкнула сэрца:

Я, пахучай  галінкаю бэзу,
 
 Шапацець табе буду уранні,
 
 Каб успомніў дзяўчынку-гарэзу,
 
 Што калісьці ты зваў на спатканні.
 
 Агарнула трывога бяссоння:
 
 Дзе ж ты,шчасце маё веснавое?
 
 Затрымайся у нашым палоне,
 
 І пяшчотай падзеляцца двое.
 
 Хай з табою заўжды застаецца
 
 Пачуццё,як вялікае дзіва.
 
 Калі ўспомніў --і ёкнула сэрца:
 
 Пэўна,быў ты таксама шчаслівы.