Твой голас.

Твой голас ,знаёмы да болю
 
 Адчула,як цяжкую стому,
 
 Ды мною здабытую волю
 
 Ужо не аддам я нікому.
 
 Я рэхам  пачую прызнанне,
 
 А голаса ў ім не злаўлю,
 
 Бо там, дзе падман,там  растанне--
 
 Хоць помню--ды ўжо не люблю