У памяць б'юць званы.

Здаецца ,не было вайны:
Кругом такая сінь.
Ды гулам сэрца б'юць званы:
" Хатынь,Хатынь,Хатынь..."
Крычыць і сёння дзікі гнеў:
"Фашысты-палачы!"
Па тых,хто зажыва згарэў,
Няспынны боль крычыць.
Надзеі спалены ушчэнт,
Развеяў вецер сны.
Тут больш жыццё не пацячэ--
У памяць б'юць званы.