Мне скулы прыкрасцю ўсё зводзіць, У. Высоцкі

Мне скулы прыкрасцю ўсё зводзіць:
Здаецца мне каторы год,
Я ёсць – і там жыццё праходзіць,
Няма – ідзе, наадварот.
 
А далей – болей, кожны дзень я
Стаў слышаць злыя галасы:
– Дзе ты – там толькі мараў цені,
Няма цябе – як цуд лясы.
 
Чакаеш толькі, даганяеш,
Ілжэш, баішся не паспець,
Смяешся меней і, унікаеш,
Пачаў развучвацца пець!
 
Як дым твае рэсурсы таюць,
І сам шпурляеш усё запар.
А сэнс? Дзе ты – там не лятаюць,
Няма цябе – лунання дар.
 
Я веру крыку, вою, брэху,
Я меў сяброў, але, усё ж,
Дражніўся з ворагамі рэхам,
Самападмана вострыў нож.
 
Жыву я без чакання цудаў,
Ад сораму не зробіць удых –
Адсюль заўсёды, як ад бруду,
Мне б збегчы некуды туды.
 
Хоць усё прапой, пратарабань я,
Хоць голым выйдзі пад выццё.
Пустое ўсё: тут – празябанне,
А дзесьці там – як мёд жыццё.
 
І поспех быў, Зямля трымала,
Я рэчы ўзяў – і ў “райскі сад”.
Але ўсё роўна была мала,
І ўраз хацелася назад.