Воблака ў штанах (1 частка). У. Маякоўскі

Вы думаеце, гэта трызніць малярыя?
 
Адбылося
ўсё ў Адэсе.
 
“Прыйду ў чатыры”, – сказала Марыя.
 
Восем.
Дзевяць.
Дзесяць.
 
Вось і вечар
у ночы жах
сышоў ад вокнаў,
хмурны,
няхрабры.
 
У драхлую спіну рагочуць, дрыжаць кандэлябры.
 
Мяне вы зараз пазнаць не змаглі б:
жылістая грамадзіна
стоне,
корчыцца.
Што можа хацецца гэтакай глыбе?
А глыбе шмат чаго хочацца!
 
Бо для сябе не важна
і тое, што бронзавы,
і тое, што сэрца – халоднай жалезінай.
Ноччу хочацца звон свой
скрыць у жаночае,
песеннае.
 
І вось,
грамадны,
горблюся ў акне,
плаўлю ілбом тую шыбу вакошачнаю.
Будзе любоў? Можа, не?
Якая –
вялікая? стружачная?
Адкуль жа вялікая ў цела такога:
пэўна, маленькі,
смірны любёначак.
Яна кідаецца ад аўтамабільных гудкоў.
Любіць званочкі коначак.
 
Яшчэ і яшчэ,
упершыся ў ноч –
тварам у яе дождж рабы.
Абясточаны.
Чакаю.
Гораду гром перабыў.
 
Поўнач з нажом бяжыць.
Дагнала,
зарэзала, –
вон яго!
 
Гадзіна “дванадцаць” ляжыць,
нібы галава на пласе плённа.
 
У шыбах дажджынкі шэрыя
свыліся,
грымасу грамадзілі,
нібы дзесьці выюць хімеры
Сабору Парыжскай Богамаці.
 
Праклятая!
Што ж, і гэтага не хопіць?
Хутка крыкам падзярэцца рот.
 
Чую:
ціха,
нібы хворых топяць,
скокнуў нерв.
Як у брод.
Спачатку прайшоўся
Ледзь-ледзь, пасля –
Забегаў усхваляваны,
коткі.
Зараз і ён і новыя два
гойсаюць шалёнаю чачоткай.
 
На ніжнем паверсе абваліўся тынк.
 
Нервы –
вялікія,
маленькія,
многія! –
скачуць шалёныя,
быццам крык.
І ў нерваў падкошваюцца ногі.
 
А ноч у пакоі цінніцца і цінніцца, –
З ціны не выцягнуцца пацяжэламу воку.
 
Дзверы ўраз заляскалі,
нібы ў гасцініцы
дрыжачыя зубы не сыходзяцца збоку.
 
Увайшла ты,
рэзкая, як “наце!”,
мучаючы пальчаткі замш,
сказала:
“Ведаеце –
Я выходжу замуж”.
 
Што ж, давайце.
Нічога.
Пратрымаюсь.
Бачыце – дрыжыць шчака!
Як пульс
нябожчыка.
 
Памятаеце?
Вы гаварылі:
“Джэк Лондан,
грошы,
каханне,
страсць”, –
а я адно бачыў:
вы – Джаконда,
якую трэба ўкрасці.
 
І ўкралі.
 
Ізноў закаханы выйду ў гульню,
полымем азараючы брывоў загіб.
Што жа!
І ў хаце, што пачарнела ад агню,
часам жывуць бяздомныя бадзягі.
 
Дражніце?
“Меньш, чым у беднага капеек,
у вас ізумрудаў вар’яцтва”.
Памятайце!
Прапала Пампея,
калі Везувій палаў ад лайдацтваў!
 
Гэй!
Спадары!
Аматары
святатацтваў,
злачынстваў,
войнаў, –
а самае страшнае
бачылі –
твар мой,
калі
я
абсалютна спакойны?
 
І чую –
“я”
для мяне мала.
Хтосьці з мяне выдзіраецца ў залу.
 
Allo!
Хто гаворыць?
Мама?
Мама!
Ваш сын ў цудоўным болю!
Мама!
У яго пажар сэрца.
Скажыце сёстрам, Людзе і Олі, –
яму ўжо некуды дзецца.
Кожнае слова,
нават жарт,
якія ізрыгае абгараючым ртом ён,
выбрасваюцца, як прастытутка і азарт
з падпаленага публічнага дому.
 
Людзі нюхаюць –
запахла смажаным!
Нагналі якіхсьці.
Бліскучыя!
У касках!
Не трэба ў ботах!
Скажыце пажарным:
на сэрца падпаленае лезуць у ласках.
Я сам.
Наслязлённыя вочы бочкамі выкачу.
Дайце ў рэбраў датлецца.
Выскачу! Выскачу! Выскачу! Выскачу!
Рухнулі.
Не выскачыш з сэрца!
 
На твары абгараючым
з трэшчыны губ
асмалены пацалуішка бросіцца вырас.
 
Мама!
Спяваць не магу.
Царкоўкі сардэчнай займаецца клірас.
 
Абгарэлыя фігуркі слоў і чысел
з чэрапа,
як дзеці з будоваў запаленых.
Так страх
схапіцца за неба
высіў
палаючыя рукі “Луізітаніі”.
 
Дрыготкім людзям
у кватэрнае ціха
стовокае зарыва рвецца з прыстані.
Крык апошні, –
ты хоць
аб тым, што палаю, ў стагоддзі павыстані.