Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Оглянулся.

Оглянулся.
"Азірнуўся".
 
Слоўца к слоўцу падстаўляю –
радуюся зборышчу…
З Мовай Роднаю гуляю –
я, па памяці сваёй,
як па сённяшняму.
 
Па сцяжынцы, ля сяла –
што было Айчынаю…
Маці дзе мая была –
маладой дзяўчынаю…
 
Каля хаты, на двары –
з працаю стараннаю…
Бо, ў сям’і, для дзетвары –
маць дае заданні…
 
Па гароду, дзе каня
вёў, а бацька ўспахіваў…
Гнаць разоры – не гульня,
а праца, крыху з страхамі…
 
Бо – малЫ, а конь – храпе,
бокам прэ, халтурыцца…
Ды й, глядзець трэба – каб мне
пад капытО ня ўсунуцца…
 
Я гляжу, адсюль – туды,
праз гадЫ жыццёвыя…
Крыху сорамна – сляды,
не зусім “пуцёвыя”…
 
Што казаць, шляхі-пуці
нашы – Богу ведамы...
Мо, каб нанава пайсці –
абмінаў бы беды я...
 
Мо, былоб тады жыццё –
прама, як малюначак...
Толькі, кожнае дзіцё –
мае свой “кіруначак”...
 
Мы ж, ня слухаем бацькоў –
чыстае распутства...
Бо, нам іхняе жыццё –
не жыццё, а глупства...
 
Ці то – Бог задумаў так...
Ці – Прырода гэткая...
Кожны з нас жыцця мастак,
сваяго – і яго мы пэцкаем...
 
не вярнуцца ў даўні Час,
не прайсці па новаму...
Ды, і выйдзе – толькі фарс,
сумны, нежыццёвы...
 
Шкадаваць ня трэба, бо –
самае галоўнае,
што Жыццё у нас было...
Вось гэта – безумоўна.
*+*