Куда мчат нас наши Судьбы...

Куда мчат нас наши Судьбы...
Куды імчаць нас нашы Лёсы...
 
Нашы Лёсы імчаць нас,
як коні.
Безуспынна – у нейкія дАлі...
Ці, то гэта за намі Пагоня...
Ці, кагосьці – мы даганяем…
 
Лёс згубіў мяне,
тут,
выпадкова.
Не заўважыў,
і цягнецца дАлей...
Я, напэўна, падкова...
Каб знайшлі,
і “на шчасце” паднялі...
 
Я ляжу – пасярэдзе Дарогі,
і ніхто мяне не знаходзіць,
і ніхто і не падымае...
У жыцці так бывае,
і з многімі...
Можа, мода –
“падкова на шчасце”, праходзіць…
Можа, справа ня ў Модзе…
Можа,
шчасце нас проста мінАе...
 
Нашы коні –
губляюць падковы…
Лёсы з Марамі –
разыходзяцца…
А няма анічога тут новага !
Ўсё – прадвечна, пад Сонцам….
*+*
( імчаць – несут,мчат; безуспынна – безостановочно; згубіў – потерял;
выпадкова – случайно; не заўважыў – не обратил внимания;
у нейкія – в какие-то; Лёс(муж.р. в бел.яз.) – Судьба(жен.р.в рус.яз.);
згубіў – потерял; напэўна – наверное).