Не будзі мяне заўтра зранку
Не будзі мяне заўтра зранку.
Даспадобы мне гэты свет,
Дзе ў чаканні майго світанку
Зоры свой пакідаюць след.
Не будзі мяне… На світанні
Я пачну свой апошні шлях.
Там чакаюць мяне спатканні
У рамонкавых… у палях.
Не будзі мяне. Не… Не трэба…
Надыходзіць той светлы час,
Калі думкі ляцяць у неба,
А зямля сустракае нас…
… Не будзі мяне заўтра зранку…