Сакрэт багата жыцця

2.03.14
-Гэй, таварыш і калега
Бачу я што ты жывеш
Як за пазухай у Бога
Робіш добра ці крадзеш?

-Тю! Жыць каб добра і багата
Не трэба добра працаваць
Дастаткова крэсла дэпутата
Ды дупу смачна цалаваць

-Таму з вусамі што і плешам?
-Тіха! Мае многа ён вушэй!
Разумней быць трэба нам
Красці каб было зручней

-А сумленне як жа?
-З ім багата не жывуць
Не тлустнее з ім і каша
З ім усюды тут папруць

-А як звацца чалавекам?
У жыцці якая мэта?
-Заставайся чэсным батрака
А я буду жыць багата

-Куды ж мы скоцімся праз год?
-Да гэтага няма мне справы
Усё сцерпіць наш народ
Дзіцё накорміць сам пачвары

-Што ж тады рабіць?
-Рабіць не трэба
Крадзі і будзеш жыць
З кавалкам добрым хлеба