Да Дня волі (на бел.мове)

Гэй,мой народ! Цярпець даволі.
Устань,зьбірайся на Дзень волі*
Гэта беларусаў сапраўдны дзень,
Пляваць,як палівае брудам яго ўлада
Ці кідае ілжывых фактаў цень.
 
Нам бы зараз мець усе тое,
Што створана было для нас з табою
Сапраўдны сьцяг наш бел-чырвога-белы,
Наш гэрб,што мянуецца "Пагоня"
І асабліва самым ганаровым
Быў статус дзяржаўны для беларускай мовы,
Каб гучала яна ва ўсіх установах.
 
Беларусь,мой родны край,
Гучна пра волю сьпявай.
Хай пачуюць усе,хто цябе любіць
Верю,што яны рашуча дзейнічаць будуць
Здымуць зноў з цябе кайданы,
І прагоняць ад улады прэч тырана.
 
Кожнаму беларусу актыўнаму,
Я гэты верш прысьвячаю,
Бо гісторыяй краіны ганаруся
І сьвята нашае адзначаю.
 
*Дзень волі - неафіцыйнае сьвята ў Беларусі,аднак самае масава сьвяткаванае за межамі нашай краіны, дзе ёсьць дыяспары беларусаў (Україна,Российская Федерация,Polska, Česká republika,USA,Canada).
Гэтае сьвята зьяўляецца актам памяці і ўдзячнасьці нашым творцам і бацькам беларускай незалежнасьці,якое выразілася ў тым,што 25 сакавіка 1918г. яны выдалі 3-юю Ўстаўную грамату,дзе абвяшчалі БНР (Бел.Нар.Рэсппубліка) незалежнай,праўда есьць тут свае асаблівасьці. Вы можаце прачытаць гэта ў Вікіпэдыі.