Наказ

Ты паслухай мяне,мой далёкі нашчадак,
У сівым тумане ці ля спеўных крыніц,
Дзе цвітуць па вясне дрэвы майскага саду,
Што жыццём вечных дум таямніча звініць.
 
Ты паслухай вясну,дзе шапочуцца дрэвы,
Быццам важнае штосьці нам хочуць сказаць.
Там разгоніцца сум і народзіцца вера,
Ад якой заіскрыцца на твары сляза.
 
Гэта маці-зямля размаўляе з народам:
Навучае ўсіх нас шчырай мудрасці дзён.
Яна кліча здаля тых, хто цэніць свабоду
Да якой мы цяпер усе разам ідзём.
 
Паяднаныя мы праваслаўнаю верай.
Той надзеяй, што ш скрусе яднала народ,
Каб сляды на расе і дарога наперад
Не спазналі на шляху сваім перашкод.