Сняжынка

Я ведаю, што ты жывеш
У гэтым шумным горадзе
І па начах чытаеш верш,
Што застываў на холадзе.
Ты бачыш снег у тым радку,
Што кружыць думкі белыя.
Сняжынкі ловіш у руку
Прыгожыя, нясмелыя.
 
Прыпеў:
З табою разам быць хачу,
Ляцець у рукі цёплыя
І бачыць радасць уваччу,
Што дораць ночы цёмныя.
Дазволь тваіх крануцца рук
Бялюткаю сняжынкаю,
Каб лёс не зведаў боль разлук,
Злучыў шляхі сцяжынкаю.
 
Спаткаць цябе прызначыў лёс,
Бо ты каханню верная.
Я на руках сваіх панёс
Цябе, сняжынкай белаю.
Праз сцюжу снежнае зімы
Да той вясновай квецені,
Якую ў дзень зімовы мы
З табой удвух прыкмецілі.
 
Прыпеў:
З табою разам быць хачу,
Ляцець у рукі цёплыя.
І бачыць радасць уваччу,
Што дораць ночы цёмныя.
Дазволь тваіх крануцца рук
Бялюткай той сняжынкаю,
Каб лёс не зведаў боль разлук,
Злучыў шляхі сцяжынкаю.