След паэта

Калі ў мяне спытае ўнук ці параўнук:
Які ты след пакінуў для людзей?
Я пакажу яму на сэрцы рану,
Што мой народ да веры павядзе.
 
Без веры жыць ніхто не мае права.
Жыць без Радзімы -- пахаваць сябе:
У ланцугі закуць вясновы ранак
І сейбіта не ўбачыць на сяўбе.
 
Я веру, што пасеянае слова
У новым пакаленні прарасце
І стане для народа той асновай,
Што з вераю адродзіцца ў Хрысце.