Лекі паэзіі
Паэзія, нібыта лекі
Для чалавечае душы:
Як для зямлі палі ці рэкі,
Ці з мілай ноч у шалашы.
Яна кранае нашы думкі
Надзённай музыкай жыцця
І прымушае слухаць гукі
Ў якіх ёсць вечнасці працяг.
Дык што ж хаваеца ў тым слове,
Што ўчора выказаў паэт,
Калі пісаў на роднай мове
Свой верш? -- Радзіме камплімент.
У вершы тым -- святло і шчырасць,
Пяшчота думак, дабрыня...
І прыгажосць твая, Айчына,
Дзе верш любоў'ю набрыняў.
Красуюць там лугі, а травы
Зіхцяць агменьчыкам расы,
Якім паэт залечваў раны,
І твор пісаў пра каласы.