Сум
Што за сум такі, што за сум
У вачах сваіх я нясу.
Як пазбавіцца ад яго,
Каб ад сэрца ўсё адлягло.
Гэй, Айчына! -- Ты чуеш боль,
Што мяне парадніў з табой?
Ой, як цяжка,.. -- не расказаць --
Думкі ў сэрцы сваім вязаць.
Ратаваць твой спакой і дзень
Новым вершам сваіх надзей.
Каб пасля перадаць настрой,
Тым, хто зробіць з яго настой
І адродзіць напоем тым
Дух народа майго святы.
І загіне адразу сум
Што ў вачах я сваіх нясу.