Дзяўчына-восень
З прыгожай абгорткай
Са смачнай начынкай
Была я спякотнай
Тваёю дзяўчынкай.
Была я як вецер
I неба блакiты,
Наіўна, як дзецi,
З нявiннасцi звiта.
Была я як рэчка
I сонца праменнi,
Не ведала спрэчак,
Лавiла iмгненнi.
Была я крынiцай
З вадою са смакам,
Душы таямнiцай,
Намёкам i знакам.
А стала як восень –
Смутлiвай парою,
Апошняя ростань
Мiж лёсам з табою,
I непрадсказальна,
Але ўсюду побач,
Каштоўная тайна
З адгадкай за поўнач.
Нiбы лiстападам
Спушчуся над вёскай,
Над грушавым садам,
Над спелым калоссем.
Так пахне ў паветры
Пiрог картафляны,
I веюць ўсё ветры
Бы водарам... п`яным...
Бы рыскай прайдуся
Чырвоным у закаце,
Ужо не вярнуся
У бялёсым тым плацце.
Паклiкай уголас,
Не ждаўшы адказу,
I я, быццам штораз,
Адклiкнусь адразу.
Запамятай солнца,
Мяне, быццам гэта
Як углi патухшае,
Знiкшае лета.
Са смачнай начынкай
Была я спякотнай
Тваёю дзяўчынкай.
Была я як вецер
I неба блакiты,
Наіўна, як дзецi,
З нявiннасцi звiта.
Была я як рэчка
I сонца праменнi,
Не ведала спрэчак,
Лавiла iмгненнi.
Была я крынiцай
З вадою са смакам,
Душы таямнiцай,
Намёкам i знакам.
А стала як восень –
Смутлiвай парою,
Апошняя ростань
Мiж лёсам з табою,
I непрадсказальна,
Але ўсюду побач,
Каштоўная тайна
З адгадкай за поўнач.
Нiбы лiстападам
Спушчуся над вёскай,
Над грушавым садам,
Над спелым калоссем.
Так пахне ў паветры
Пiрог картафляны,
I веюць ўсё ветры
Бы водарам... п`яным...
Бы рыскай прайдуся
Чырвоным у закаце,
Ужо не вярнуся
У бялёсым тым плацце.
Паклiкай уголас,
Не ждаўшы адказу,
I я, быццам штораз,
Адклiкнусь адразу.
Запамятай солнца,
Мяне, быццам гэта
Як углi патухшае,
Знiкшае лета.