Купляйце беларускае!

12.02.14
-Купляйце беларускае
Яно не даражае!
-Ай, не! Сваё не таннае!
Хочам мы чужое!

-Мы зацянем паясы
І наладзім прадпрыемства! -
Абяцаюць нам Вусы
Ахвочыя што да злачынства

І нават памяркоўны беларус
Сам сабе ўжо кумекае:
"Сцеліць жоўты нам абрус
Хай сам сабе і бэкае!"

Няма даверу, няма веры
І краіны ўжо няма
Вакол блукаюць адны зверы
З імі блытацца дарма

-Купляйце беларускае! -
Крычыць вусаты Сыч
А народ чужое трускае
Чакае і маўчыць