Деревенские Хроники. Философия.

"ДЗЕРАВЕНСКіЯ  ХРОНіКі. ХВіЛАСОФіЯ"
***
…гэта б  з раніцы адразу –
анічога, каб рабіць ня трэба…
Праца ж  не сгніе, не скіснець…
Ты ляжыш сабе пад дрэвам,
смакчучы заразу –
кашаль-цыгарэту…
Гэты  час самы мудрЭнны,
каб  вумственна памысліць…
А ці ж  гэта нешта хрэнна
жыць мне так, як мне жывецца?
І ня трэба, жонка, лаяцца…
Вось, напрыклад,
возьмем дрэва…
Дык лепей тое, што ламаецца,
ці,.. якое толькі гнецца?..
Дзе табе мыслю такую
хфіласофскую знайсці…
Патаму даўно таўкую:
- Ня шкодзь навучнаму пуці!
Во! З-за лесу ў сіняй высі
напаўзае ціха  хмара…
З дожджыкам, ці з градам?
Чые грады: ці паб’е, ці палье…
Ці  суседа, ці мае?
Цьфу ты!
Не дае памысліць
жонка, та яшчэ пачвара,
крые мяне матам…
Дзьверы ў хату акаселі
і не закрываюцца…
Ну, мамзеля…
Ой, як лаецца…
Лета, баба, на двары!
Снегу не надуе!
Ой, крычыць, што я – дурны…
А сама?
Ежу мне,
Як свінне гатуе…
- Плот чыні!
- У крышы дзірка!
- Табурэта развалілася!
Ну,не жанчына,а зацірка…
Лепей Богу б памалілася…
Збіла мыслю з панталыку,
зруйнавала хфіласофію…
Як піяўка прычапілася…
Ай, пайду Кузьму паклікаю…
Да сяльпо,
ды й “зачарнілімся”…
**.**
(24.02.2012г.)
 (**раніца – утро;  рабіць – делать; праца – работа; цыгарэта – сигарета;
шкода – вред; хмара – дождевая туча;  плот – ограда,забор)