После полуночи...
Са зборніка “Косаўскі зшытак”.
"Запаўнач".
***
Над гарадком пранЕслась навальніца...
І вецер – ліпу стАрую зламаў...
Да Бога намагаўся дазваніцца...
Маўчыць...
Мо, тэлефона у Яго няма…
Адзіны у начы,
і пагутОрыць не з кем.
Камусь званіць –
дык толькі раззлаваць.
Пью каву,
на сваім любімым месцы –
пад яблыняй,
дзе можна й начаваць…
ДалЁка дзесь грукоча навальніца...
Пакінуўшы прамыты гарадок...
Мне Богу хочацца у чымсьці павініцца...
Званю – не падымае трубку тэлефона Бог...
Над галавою – зорная прастора.
Цудоўна Косаўская чэрвеньская ноч.
І хочацца – хоць з кімсьці пагутОрыць,
ды некаму мне ў гэтым дапамОч.
Заціхла дзесь,
стаміўшысь навальніца…
Я на траву, ля яблыні – прылёг...
А тэлефон – затрынькаў...
Глядзі ж ты, нехта ж хоча дазваніцца...
Ня буду трубку браць –
няхай там звоне нават Бог...
*+*
1 чэрвеня 2014 г.