Признание прокурору Республики
"ПРЫЗНАННЕ БЕЛАРУСКАГА ПЭНСІЯНЭРА
ПРАКУРОРУ РЭСПУБЛіКі БЕЛАРУСЬ"
Ой, што дзеецца на свеце…
Поўны "3,14.....", але,ня буду матам…
Уся дзяржавачка ў бядзе!
А ўсё яна – "калона пятая"!
"прэзыдэнт" пра гэта – кажа!
Пішуць СМі, чытаў уважліва...
А ў натуры? Хто?! ...і дзе?!
І, каб дзяржава не прапала,
каб жыла,
як "прэзыдэнту" трэба...
Склаў у катомку: лусту сала,
дзьве цыбулі, й крышку хлеба.
Ды й пайшоў здавацца.
Трэба...
Трэба прызнавацца...
Бо з Улад будуць смяяцца –
Прывід дзе?
Ну, той,што змог прабрацца
к нам з Яўропы...
І, давай жа тут бадзяцца...
Па Радзіме, гад! Па Беларусі-маці!
Прывід ходзе ў Беларусі!
Прывід той “калоны”!
Нешта ж прывід той замусіў?
Можа "прэзыдэнта" ўзяць ў палон?
Я – пайшоў..
Дык – не пушчаюць!
- Хрыч стары,чаго табе тут трэба!
- Я да пракурора справу маю!
- Я пра "пятаю" яму распавядаю!
А яны мяне – па карку...
А яны мяне – у хрэбет...
Галашу, а не баюся:
- Прапусціце, гады, сей мамЭнт!
Можа я – шпіён, й здаюся...
Можа, нават,ЦэРэУшны рэзыдЭнт!
Заламілі рукі, напрач...
Ой,.. скажу вам,..
хлопцы-дзюжалі...
Паперва катомку абшманалі...
Не ратазеі... прафэс-с-сыяналы...
"Наркату" якусь шукалі...
А ў катомцы: хлеб, ды – сала!
Бонбу тожась – не знайшлі...
Хтось, кудысь, камусь пазвоніў...
Павялі, закончыў шмон.
Здагадаўся, пракурор дазволіў...
Можа, і ўпраўду я – шпіён!
Кабінэт,скажу вам,спраўны…
Точна – тут Вялікі Чын!
Кажа Чын:
- Я – пракурор. Давай дзядок усю праўду –
чаго прыпёрся? І – за чым?..
Я, канешне, соплі выцер
пінжаковым рукавом...
- Што хаціце, то – рабіце,
але я тут – падзялом!
- Гэта я, той самы, з "пятай",
што "калонаю" завеце.
Вораг Шурыкаў пракляты,
што жыве на гэтым свеце…
- Гэта я – скупіў той цукар,
што ляжаў у магазінах...
- Гэта ж я, старая сука,
пра запас купляў бэнзіна...
- Соль каменную павыграб,
і даляры ўсе – скупіў...
- Гэта ж я, той самы вырадак,
што дзяржаву пагубіў...
- Усё, што надыць, і не надыць,
паскупляў…
А нахрын ента?..
- Гэта ж я,старая жаба,
увёў у сорам "прэзыдэнта"...
- Вось ён – я, вяжыце рукі,
бо – палезу зноў ў кішЭнь,
зноў пайду, чагось куплю там...
Што ня скуплена яшчэ...
- Арыштуйце! Пасадзіце!
Пакуль дзяржаву не змарнЕў!
– Ёсць пытанне... прасвяціце...
Пакуль сяжу,..
мой пэнсіён...
будзе для мяне капіцца?..
І як?
З працэнтамі, ці не?
*+*
(уначы 8 кастрычніка 2011г.)
ПРАКУРОРУ РЭСПУБЛіКі БЕЛАРУСЬ"
Ой, што дзеецца на свеце…
Поўны "3,14.....", але,ня буду матам…
Уся дзяржавачка ў бядзе!
А ўсё яна – "калона пятая"!
"прэзыдэнт" пра гэта – кажа!
Пішуць СМі, чытаў уважліва...
А ў натуры? Хто?! ...і дзе?!
І, каб дзяржава не прапала,
каб жыла,
як "прэзыдэнту" трэба...
Склаў у катомку: лусту сала,
дзьве цыбулі, й крышку хлеба.
Ды й пайшоў здавацца.
Трэба...
Трэба прызнавацца...
Бо з Улад будуць смяяцца –
Прывід дзе?
Ну, той,што змог прабрацца
к нам з Яўропы...
І, давай жа тут бадзяцца...
Па Радзіме, гад! Па Беларусі-маці!
Прывід ходзе ў Беларусі!
Прывід той “калоны”!
Нешта ж прывід той замусіў?
Можа "прэзыдэнта" ўзяць ў палон?
Я – пайшоў..
Дык – не пушчаюць!
- Хрыч стары,чаго табе тут трэба!
- Я да пракурора справу маю!
- Я пра "пятаю" яму распавядаю!
А яны мяне – па карку...
А яны мяне – у хрэбет...
Галашу, а не баюся:
- Прапусціце, гады, сей мамЭнт!
Можа я – шпіён, й здаюся...
Можа, нават,ЦэРэУшны рэзыдЭнт!
Заламілі рукі, напрач...
Ой,.. скажу вам,..
хлопцы-дзюжалі...
Паперва катомку абшманалі...
Не ратазеі... прафэс-с-сыяналы...
"Наркату" якусь шукалі...
А ў катомцы: хлеб, ды – сала!
Бонбу тожась – не знайшлі...
Хтось, кудысь, камусь пазвоніў...
Павялі, закончыў шмон.
Здагадаўся, пракурор дазволіў...
Можа, і ўпраўду я – шпіён!
Кабінэт,скажу вам,спраўны…
Точна – тут Вялікі Чын!
Кажа Чын:
- Я – пракурор. Давай дзядок усю праўду –
чаго прыпёрся? І – за чым?..
Я, канешне, соплі выцер
пінжаковым рукавом...
- Што хаціце, то – рабіце,
але я тут – падзялом!
- Гэта я, той самы, з "пятай",
што "калонаю" завеце.
Вораг Шурыкаў пракляты,
што жыве на гэтым свеце…
- Гэта я – скупіў той цукар,
што ляжаў у магазінах...
- Гэта ж я, старая сука,
пра запас купляў бэнзіна...
- Соль каменную павыграб,
і даляры ўсе – скупіў...
- Гэта ж я, той самы вырадак,
што дзяржаву пагубіў...
- Усё, што надыць, і не надыць,
паскупляў…
А нахрын ента?..
- Гэта ж я,старая жаба,
увёў у сорам "прэзыдэнта"...
- Вось ён – я, вяжыце рукі,
бо – палезу зноў ў кішЭнь,
зноў пайду, чагось куплю там...
Што ня скуплена яшчэ...
- Арыштуйце! Пасадзіце!
Пакуль дзяржаву не змарнЕў!
– Ёсць пытанне... прасвяціце...
Пакуль сяжу,..
мой пэнсіён...
будзе для мяне капіцца?..
І як?
З працэнтамі, ці не?
*+*
(уначы 8 кастрычніка 2011г.)