Лестница для соседа іи...

 "Суседскія  драбіны  і  …"
***
Сусед  мой
змайстраваць  намерыўся  драбіны...
СтарЫя – яго  жонка,
з цэнтнер  вагай,
праламала.
Звалілася, і крыку  нарабіла...
Ня  тое, каб  сабе  там  што  пабіла,
а  для  “парадку” – палямантавала.

Каб  лямант  быў  пачуты  нават  Богам !
А  ў  сутнасці – каб  збегліся  суседкі...
З  спачуваннем...
І  вось –
сядзіць  яна  на  лаўцы, квохкае...
І  лямант  свой – раз-пораз  уключае.

Было  аднойчы,
тут  у  нас – гарэла !
Пажарніцка  машына – прыкаціла.
Дык  вось, пажарніцка  сірэна –
пацішай  гэтай  бабы  галасіла...

Сусед  мяне  паклікаў – ў  дапамогу.
Драбіны  ладзіць.
Я жа – вядомы  на  сяле  дарадчык !
Ды  й, майстар  добры…
А  суседу, помач – надыць !
Сусед  праставіў  пляшку – выпілі,
нямнога...
Каб  толькі  думкі, перад  справай,
упарадчыць...

Сусед  гурком  пахрумстаў,
і  пытае –
з  чаго ж  драбіны  будзем  майстраваць ?
бо, баба  у  мяне, глядзі  якая –
ёй, як  катком,
дарогу  можна  трамбаваць...

На  гэткі  аргумент – я  не  пярэчыў...
З  якога  боку  на  яе  не  паглядзі –
не  баба, а  “Белаз”, калі  ўдалечы...
І  асабліва,  як  ззадІ...

Канешне – я  кажу, з  бятону  можна.
Бятон  ня  зможа  праламаць.
Але, бятонныя  драбіны  хто жа
асіліцца  туды-сюды  цягаць ?

Маркуем, ды  і  п’ем, памалу...
Суседу ж  трэба  неяк  далей  жыць...
Але, няма  такога  матэр’ялу –
каб  у  драбіны  палажыць,
каб  жонку  гэткую  трымалі.
А  жонкай  трэба  даражыць...

Бо, хто ж  суседу  нагатуе  ежы,
за  гаспадаркай  прыглядзіцца...
Драбіны – зробім, а  яна  ізноў – палезе...
І  праламае, зноў...
А  можа ж   і  забіцца...


На  тым  з  суседам  мы  і  парашылі.
Дапілі  пляшку...
Агуркамі  закусілі.
Як  там – у  Грэцыі, пагаманілі...
І  пра  сваю, канешні, жысць...
І  разышліся.
А  драбіны, для  суседа  жонкі – Небяспека !
Таму  не  сталі  іх  рабіць.
*+*
18 сакавіка  2014 г.
**( змайстраваць – смастерить;  намерыўся – задумал;  драбіны – лестница; вагай – весом; палямантавала – повопила;
пачуты – услышан; з  спачуваннем – с сочувствием; аднойчы – однажды; пытае – спрашивает; калі  ўдалечы – когда вдалеке; асабліва – особенно; як  ззаді – когда  сзади; цягаць – таскать; маркуем – соображаем,ведя беседу; трымалі – держали; нагатуе  ежы – приготовит еды;
небяспека – опасность; рабіць – делать).