Сосед и эксперимент

Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.

Сусед  і  “ксперымент”.
***
Цераз  агарожу  сунуў  лыч  сусед.
Шчэ  раніца – а  ён  ужо  ў  падпіцці.
І  заяўляе, што  задумаў  “ксперымент”.
Гуркі – адразу  каб  салёныя,  ўзрасціць.

Сусед, і  “ксперымент” – тут  абрагочышся.
“Эксперымянтуе” – толькі  чым  “нажрацца”.
Алкаш, шчэ  можа  і  ня  кончаны...
Але, к  хвіліне  гэтай – падбіраецца.

Цыгарку  папрасіў.
Ня  жмот  я – даў.
А  ён  мяне  агранамічна  падбухторвае.
Ну, прама – навуковы  кандыдат,
а  я – студэнт, ў  аудыторыі.

Параспісаў, які  народу  “Дар” –
гуркі  салёныя  на  градцы.
Ты, дзед – спецыяліст, і  гаспадар.
Чаму ж  табе, за  “ксперымент”  ня  ўзяцца.

Кажу  суседу – ты  ідзі  ў  пасцельку.
Я – ў  “ксперымент”, а  ты  - у  сон.
Назаўтры, раніцой – вылазь  з  бутэлькай,
на  градцы  будзе  закусон.

Сусед – да  хаты.
Я – за  “ксперымент”.
Сусед  мой  крыху  дуркаваты,
але ж – нядрэнны  мой  сусед.

Чамуж  не  парадзець  ягонай  Мары…
Тым  больш – што  ведаю  “сакрэт”.
Я, ноччу, прыхапіў  ліхтарык,
і  на  гародзе  у  суседа –
правёў-такі  эксперымент.

А  раніцою  чую – вэрхал !
Гляжу – за  агарожай, на  гародзе,
сядзіць  сусед  ля  агуркоў, з  гарэлкай.
А  побач – яго  жонка, адурэўшая, наўродзе.

Гурок  трымае – з  градкі  толькі- толькі.
Адкусвае, і  лямантуе –
Бабы !  Цуд !
Растуць  на  градцы  у  мяне  гуркі  салёныя !
Ну, хто ж  не  звар’яцее  тут.

Я  “сакрэт”  свой  ня  выдаў  суседу –
атрымаў  сваю  Мару, і  хопіць !
Вам жа, хітрасць  гэту  паведаю.
Бо, няма  тут  чагосьці  тоіць.

СалянЫ   растворчык, моцны
ў  агуркі  шпігуй  шпрыцом –
і  закіснуць, быццам  ў  бочцы.
То жа  “цуд”  мне...
Закусон.
*+*
20 чэрвеня 2014 г.