-

Што я бачу сёння, сябры...
Людзі спрабуюць пакінуць усе,што магчыма.
Яны пакідаюць свой дом, школьных сяброў, працу, пакідаюць чытанне цудоўных кніг, яны больш не глядзяць кіно,якое кранае сэрца.
Мне страшна, сябры. У чужых краінах забываецца родная мова, забываюцца казкі, забываецца ўсё тое, чым яны жылі. Я зразумею, зараз новы век. Век тэхналогій, інтэрнэту і век дэградацыі.
Я гуляю па вуліцах і слухаю гаворкі людзей: чытанне мне не патрэбна, яно вельмі скучнае; я чую нецензурную лексіку; іх мова напамінае мне мову самых ніжэйшых слаёў грамадства, але гэта юнакі... Тыя, якія будуць рабіць будучыню краіны. Дарослыя таксама не выклікаюць павагі. Я не ведаю, што здарылася, але мір перавярнуўся. Якаясь хваля ляноты, неадукаванасці, непаважанасці да бліжніх і прыроды прайшлася па свеце. Яна закранула ўсё і ўсіх.
Дапамажыце мне, сябры, расплюшчыць вочы гэтым сляпцам, дапамажыце астанавіць іх і не даць скаціцца на дно жыцця.
Я ведаю, калі мірам правіць цьма, вельмі цяжка і рыскова працягваць руку дапамогі астатнім, тым, у каго яшчэ захавалася жаданне жыць добрым справядлівым жыццём.
Мне сумна, сябры.
Есць да вас просьба, не пакідайце ж мовы беларускай, как не памёрлі!
Каб не памёрлі шаблоннай смерцю.
Пакуль ёсць у вашых душах сіла, вядзіце і абуджайце тых, каго хваля затапіла амаль зусім. Вы разумееце, мілыя, усё пачынаецца з мовы...
Я ведаю, вы разумееце.