Мистика

МіСТЫКА.
***
У  памяшканні  двое –
я, і  Нехта – глядзіць  з  люстэрка,
на  мяне.
Мужык  нябрыты,
не  кабета –
вусы  тапыршча, шчокі  дзьме...

Маўчыць,
і  не  адкажа  нават,
калі  я  з  ім – загавары.
Люстэрка – шкло.
Навокал – рама.
Як  дзверы – з  хатаю  ўнутры...

Стаіць  спакойна,
і – не  тоіцца.
Там – гаспадар  ён.
Тут  ён – госць.
Жадаў бы  з  ім  я  пазнаёміцца.
Ды, не  прайсці  за  шкло  наскрозь...

Хацеў бы  зведаць –
як  яму  жывецца.
Што  за  прастора,за  вакном.
Краіна  як  яго  завецца,
ў  якой  ён  там  жыве –
за  шклом...

Пайшоў  я,
але – азірнуўся.
І  ён – кудысь  пайшоў, за  чым ?..
Назаўтра  зноў  сюды  вярнуся –
сустрэнемся,
і  разам  памаўчым... 
*+*
28 траўня 2014 г.