Охотничий сезон
"Паляўнічы сезон".Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
***
Паляўнічы пачынаецца сезон.
Я пайду,
з катом сваім, на паляванне...
А што ?!
На мышоў палюе спраўна ён !
Няхай пабегае – за дзікімі сьвіннямі.
Зброя у мяне – свая.
Ў сэнсе – сам, з таго-сяго, насамапаліў.
У трубу жалезную –
спружынку ўсунуў я.
Добрую – з “Белаза”-самазвала.
Бо, ружжаў завадскіх у нас няма.
Па Дэкрэту – ўсе паадымалі...
Не з таго, што нейкая вайна.
А каб, незнарок,
паўстанне не паднялі.
Трубку гэту – выпадкова я знайшоў.
Вязлі кудысьці –
газу прапускаць, ці – нафту...
А гэту вось – згубілі...
Дык я яе, цішком –
звалок да хаты.
Даўгая трубка – метры тры.
Ружжо супраць трубы – караткавата...
Таму, з яе і змасцярыў –
не дубальтоўку, а гармату !
На зарад – чугунныя шары.
Ядры – з Напальёнаўскага Часу...
На гародзе іх, калісь, нарыў...
І ў сарайчыку прыпас іх...
Ружжышка атрымалась – хоць куды...
Хоць супраць танка, бо – гармата !
Правёў выпрабаванне я тады –
для спробы заваліў наш мінскі трактар.
Але, цяжкая каб яе насіць...
Хоць я – дзядок ня квёлы.
І ўздумаў да гарматы прычапіць –
ад “мэрсадэса” колы.
Ды, надыць, ездзіў тут адзін,
дурны, па нашай вёсцы...
“мэрс” кінуў, і пайшоў хадзіць.
Бянзін бярог... калёсы...
Пакуль ён, дзесьці там хадзіў,
я “мэрсік” прыпадняў дамкратам –
у момант колы адкруціў,
і адкаціў – ў бульбяннічак, за хатай...
Шукаў ён потым – цэльны дзень.
Пытаўся – можа, хто пабачыў –
хто адвінціў, ды і заныкаў дзе ?
Гаруе, бедалага, плача...
Кажу яму – каб сцішыў піск,
бо тут таксі ня гойсае.
І пехатой папёрся ён, на Мінск.
Ну, не на “мэрсе” ж, без калёсаў.
Калёсы я ў сарайчык знёс.
Ды й, на замок – ад злодзеяў, папратаў...
Цікава – ці гармата для калёс ?
Ці, колы – для гарматы ?
Але, прыладзіў, засадзіў ядро-зарад,
ката паклікаў, і – на паляванне...
У лес, дубовы – там у аккурат,
у сьвінняў – жалудовае сняданне.
Гармату сцэліў, на вялізны Дуб.
Як кажуць – шчэ “з вякоў мінулых”.
І наказаў свайму кату,
каб падагнаў якую там сьвіннулю...
Пад гэтым Дубам – жалудоў...
На сьвінаферму хопіць !
І, раптам –візг, і роў, і тупата !
Кабан – нясецца, паравозам !
Зараза !
Гоніць на мяне майго ката...
Ну, чыста дзікая сцярвоза !
А я – трымаю Дуб ў прыцэл.
Мая “гармата” – зброя грозная...
І – стрэльнуў,як я і хацеў...
Сьвіння ж, ля Дуба – прытармозіла !
Ажно ўзвараціла дзёрн !
А я ж, на рух – рабіў папраўку !
Мой дзед, бывалы бамбардзір,
распавядаў мне гэту спраўку...
Ну, што далей...
Зваліў я гэты Дуб.
Казалі,
што нават у вёсцы – затраслося.
Канешне, і Ляснічы – тут-як-тут !
Мне трэба гэткая кароста ?...
Дзяржаве шкоду я нанёс.
Так Пракурор агучыў.
Учынак – крымінальна-злосны.
Бо, Гістарычным быў той Дуб-магутны.
Але, гармату – не прызналі баявой.
Пра Дуб – зваліў па недамысслю.
Таму – аслабаніў мяне канвой.
Ну, толькі – крыху даў па пысе...
І зараз я – як “гід”, жыву на вёсцы, тут.
Гасцёў замежных сустракаю.
Вяду паказваць, як зваліў я гэты Дуб...
Ды, і сваю гармату –
зваліла гэты Дуб, якая...
“Даляры” з “еўрамі” – ў Казну ідуць.
Мне ад Казны, рублямі –
на гарэлку, з салам.
Паабяцалі – прэмію дадуць.
Ды не, я думаю – збрахалі...
*+*
19 красавіка 2014 г.
***
Паляўнічы пачынаецца сезон.
Я пайду,
з катом сваім, на паляванне...
А што ?!
На мышоў палюе спраўна ён !
Няхай пабегае – за дзікімі сьвіннямі.
Зброя у мяне – свая.
Ў сэнсе – сам, з таго-сяго, насамапаліў.
У трубу жалезную –
спружынку ўсунуў я.
Добрую – з “Белаза”-самазвала.
Бо, ружжаў завадскіх у нас няма.
Па Дэкрэту – ўсе паадымалі...
Не з таго, што нейкая вайна.
А каб, незнарок,
паўстанне не паднялі.
Трубку гэту – выпадкова я знайшоў.
Вязлі кудысьці –
газу прапускаць, ці – нафту...
А гэту вось – згубілі...
Дык я яе, цішком –
звалок да хаты.
Даўгая трубка – метры тры.
Ружжо супраць трубы – караткавата...
Таму, з яе і змасцярыў –
не дубальтоўку, а гармату !
На зарад – чугунныя шары.
Ядры – з Напальёнаўскага Часу...
На гародзе іх, калісь, нарыў...
І ў сарайчыку прыпас іх...
Ружжышка атрымалась – хоць куды...
Хоць супраць танка, бо – гармата !
Правёў выпрабаванне я тады –
для спробы заваліў наш мінскі трактар.
Але, цяжкая каб яе насіць...
Хоць я – дзядок ня квёлы.
І ўздумаў да гарматы прычапіць –
ад “мэрсадэса” колы.
Ды, надыць, ездзіў тут адзін,
дурны, па нашай вёсцы...
“мэрс” кінуў, і пайшоў хадзіць.
Бянзін бярог... калёсы...
Пакуль ён, дзесьці там хадзіў,
я “мэрсік” прыпадняў дамкратам –
у момант колы адкруціў,
і адкаціў – ў бульбяннічак, за хатай...
Шукаў ён потым – цэльны дзень.
Пытаўся – можа, хто пабачыў –
хто адвінціў, ды і заныкаў дзе ?
Гаруе, бедалага, плача...
Кажу яму – каб сцішыў піск,
бо тут таксі ня гойсае.
І пехатой папёрся ён, на Мінск.
Ну, не на “мэрсе” ж, без калёсаў.
Калёсы я ў сарайчык знёс.
Ды й, на замок – ад злодзеяў, папратаў...
Цікава – ці гармата для калёс ?
Ці, колы – для гарматы ?
Але, прыладзіў, засадзіў ядро-зарад,
ката паклікаў, і – на паляванне...
У лес, дубовы – там у аккурат,
у сьвінняў – жалудовае сняданне.
Гармату сцэліў, на вялізны Дуб.
Як кажуць – шчэ “з вякоў мінулых”.
І наказаў свайму кату,
каб падагнаў якую там сьвіннулю...
Пад гэтым Дубам – жалудоў...
На сьвінаферму хопіць !
І, раптам –візг, і роў, і тупата !
Кабан – нясецца, паравозам !
Зараза !
Гоніць на мяне майго ката...
Ну, чыста дзікая сцярвоза !
А я – трымаю Дуб ў прыцэл.
Мая “гармата” – зброя грозная...
І – стрэльнуў,як я і хацеў...
Сьвіння ж, ля Дуба – прытармозіла !
Ажно ўзвараціла дзёрн !
А я ж, на рух – рабіў папраўку !
Мой дзед, бывалы бамбардзір,
распавядаў мне гэту спраўку...
Ну, што далей...
Зваліў я гэты Дуб.
Казалі,
што нават у вёсцы – затраслося.
Канешне, і Ляснічы – тут-як-тут !
Мне трэба гэткая кароста ?...
Дзяржаве шкоду я нанёс.
Так Пракурор агучыў.
Учынак – крымінальна-злосны.
Бо, Гістарычным быў той Дуб-магутны.
Але, гармату – не прызналі баявой.
Пра Дуб – зваліў па недамысслю.
Таму – аслабаніў мяне канвой.
Ну, толькі – крыху даў па пысе...
І зараз я – як “гід”, жыву на вёсцы, тут.
Гасцёў замежных сустракаю.
Вяду паказваць, як зваліў я гэты Дуб...
Ды, і сваю гармату –
зваліла гэты Дуб, якая...
“Даляры” з “еўрамі” – ў Казну ідуць.
Мне ад Казны, рублямі –
на гарэлку, з салам.
Паабяцалі – прэмію дадуць.
Ды не, я думаю – збрахалі...
*+*
19 красавіка 2014 г.