Про Данилу

Про Данилу
 Жэўжык гэты мне знаёмы...
Ціхі...
Калі спіць у доме...
Калі спіць,такі ўжо мілы...
Унучак мой...
Завуць Даніла.
Два гады ўжо на свеце.
Ну,дзіцё,як і ўсе дзеці.
Ледзь прачнуўшысь –
скочыў з ложка,
закруціўся,як юла...
Вось,унук,твае сандалі,
вось адзёжка...
...а няма яго самога...
Дзе Даніла?
А – нямА!
Ён ужо на ганак выбег
паглядзець на новы дзень...
...і – пабег,малы бясстыднік,
голы...
Хоць бы што адзеў!
Не! Галышом на агарод.
Тут раслін карысных многа.
Усе цікавы для малога.
Бач! Угледзеў агурОк!
Адарваў,аб пуза выцер,
адкусіў і захрумстАў…
...і стаіць шчаслівы,быццам –
агароду Гаспадар…
  Ну,сажалі мамка з бацькам,
дзед,бабуля - ўчатырох...
Але ж і я ня быў ў гулянках.
У справах гэтых дапамог!
З мамкай дзёргаў пустазелле.
З таткай грады паліваў.
Плот рамантавалі з дзедам –
малаток яго трымаў!
З’еў гурок,пайшоў,агледзеў
усё,на градах што расце.
   Сонца паднялося ледзьве...
   Дзень пачаўся...
І наперадзЕ -
спраў цікавых...   
...не паспець...
*+*
22 кастрычніка 2011 г.
(это он моется в мойке на даче - см. в "альбоме")