Неведомо нам...

Неведомо нам...
"Калі б я ведаў..."
 
Калі б я ведаў,
з раніцы жыцця –
пра Сэнс жыццёвы чалавеччы...
Хоць, пазнаецца намі ён
ў хвіліну забыцця,
ў хвіліну зходу ў Вечнасць ?..
 
У тую Вечнасць,
дзе ужо няма –
ні раніцы, ні луга за ракою...
Ні вечара, са смуткамі, бяз сна...
У тую Вечнасць “вечнага спакою”...
 
Калі б я ведаў,
гэты Сэнс жыцця –
калі ў жыццё,
шчэ толькі выйшаў з дому я...
Калі здаваўся Сэнс мне, як працяг
пачатку шляха,
шляха ў невядомае...
 
А невядомае,
заўжды – такі спакус,
што кожнага дзіцёнка цягне манай,
для кожнага – на розны густ.
А густ – з’яўляецца падманам...
 
Калі б я ведаў,
шчэ калі дзіця –
пра Сэнс жыццёвы, чалавеччы...
То – проста б насалодваў смак жыцця !
Бо – Сэнсу, й Смаку там няма –
там,
дзе чакае нас “спакой прадвечны”...
*+*