Наша багацце.
Наша багацце.
Дзіцячы Рай...
Ты – у такой далЕчы...
Дзяцінства Край – ДашкОўка-вёска...
Ой, збег бы я туды,..
калі б была магчымасць збЕгчы…
Чаму ўсё лепшае –
ў мінулым, так далёка?..
Ці ёсць на Свеце нейкае такое месца,
дзе чалавек жыве,
як птах, на вОлі?
Ці гэта яму толькі што здаецца,
у пошуках жыццёвых "лепшай дОлі"?..
Маленства рвецца "крыху падарОслець",
каб выйсці з-пад бацькоўскае апекі...
Юнацтва спешна шлях ад Дому мОсціць
у Невядомае...
Бывай жа, кут маленькі!..
Усё. Дарослы. Вось ён – я, разумнік!
Жыццё прадоўжу – пад сваім кірункам!
...і, раптам, наступае час,
даволі сумны,
дзе – ўсё "ня так",
як ладзілася ў думках...
Усё ж, здаецца, добра...
Усё ж, "як трэба"...
Вось адбылося "Першае спатканне":
дзяўчына-зорка, як упала з неба,
і аддала табе сваё каханне...
Упэўнены, што гэта – раз, і – назаўсёды!
Няма нікога
лепей на Зямным абшары!
І не бывае лепшай асалоды –
з каханай ноч бадзяцца
да усходу...
І вось – сям’я.
А, потым, гуртам – дзеці.
І разумееш, з мілай рай – не "ў шалашы"...
Бо ты – мужчына.
і павінен: накарміць,абуць,адзець іх...
І хату збудаваць...
А на якія ж,брат,скажы,"шышы"?
...і – вось,упрогся ў працу, быццам вол ты...
І – цягнеш,цягнеш,..
да апошніх жыл.
...работа,адпачынак,сон,работа знОўку...
і не заўважыш,
як жыццё сваё пражыў...
Але,ты – не гаруй,
і аднясіся да Жыцця з развАгай:
жыві,як кажуць,да астатка дОнца!
Жыццё – крыніца...
Да жыцця ў нас смАга,
таму жыццё на Свеце і бяскОнцае...
Ёсць жонка лЮбая,
унукаў надарылі дзеці...
Няўжо не бачыш,што ты – БагацЕй!
Жыццё прадоўжыцца –
жыццём тваіх дзяцей.
Нямала гэта...
Бо няма багацця – большага на Сьвеце...
*+*
(уначы, 16 верасня 2011г.)