ВЕРАСНЮ (Сентябрю)
Адверасніў восені першы сынок,
Сядзіць ужо на чамаданах.
Празоліўся трошкі, да ніткі прамок,
Напесціўся ў сонечных ваннах.
Прайшоўся дзянькамі па кармах людзей,
Пакінуў сляды - напаміны.
Камусьці набрудзіў ля самых дзвярэй,
Каму ўспамін – тонкім пункцірам.
У вечар апошні стаіўся, прыціх.
Пісаў справаздачу нябёсам,
А потым маліўся Ўявышняму ўслых
За жыцці зямныя і лёсы.
Прасіў дараваць за пакінуты след,
(Паверце! На ўсё ёсць прычыны!)
Заплакаў… Ад крыўды… За хворы Сусвет,
За сквапнасць людскую і ўчынкі.
З ліхтарыкам цьмяным сышоў у туман,
Чуб рыжы мільгнуў у зеніце.
Упэўнены быў ён, што ўсё ж нездарма
Трыццатнік пражыў… Не судзіце!
Отзывы
Павловец Людмила01.10.2016
Он вернётся чере год,
Всё по-новой проживёт!
Рада прикоснуться к роднай мове, Татьяна!
Цвирко Татьяна01.10.2016
Людмила,спасибо!)

