- Падыміся з кален, мая родная мова-

Падыміся з кален, мая родная мова.
Людзі доўга з табой не лічыліся.
Я не ведаю выйсця, апроч такога:
Трэба ўспомніць, пра што забыліся.
Колькі цяжару, мукаў, пакутаў неслі
Дзеля нашага слова продкі,
Каб да нашых часоў словы мовы дайшлі,
Каб наш шлях беларуса быў лёгкі.
Падыміся з кален, мая родная мова.
Людзі доўга з табой не лічыліся.
Усе, пэўна, забылі пра роднае слова.
Слязьмі, веру, гэта выльецца.
У кожнай краіны ёсць мова свая.
Толькі мы ўсё да іншай схіляемся.
Разгубілась ў стагоддзях святая, мая.
Мы цяпер сваіх слоў забываемся.
Падыміся з кален, мая родная мова.
Людзі доўга з табой не лічыліся.
Уваскрашу, адшукаю сваё роднае слова.
Што, ад сораму фарбы прабіліся?
Чырванее твой твар, апусціліся вочы.
Лёсу іншага мове жадаеш?
Так паціху спявай пасярод зорнай ночы
На той мове, якую ты славіш.
Падыміся з кален, беларуская мова.
Людзі доўга з табой не лічыліся.
Разам з песняй ляціць у іншы свет тваё слова.
Нагадае, пра што забыліся...
Отзывы
Зимовский Пётр26.09.2016
неверагодна,атрымаў толькі адну асалоду ад чытаня гэтага вершу,натхніў ён нават мяне на подзвігі радзі будучыні нашай краіны яе людей і самабытнасці...
-MIF-26.09.2016
Як добра, што Вы зразумелі маю душу!
Зимовский Пётр26.09.2016
цудоўна напісана,вельмі шмат пачуццяў выклікае у тым ліку і патрыятычнасць і любоў да Бацькаўшчыны
Перов Пётр26.09.2016
Выдатна... прыгожы верш...
Мне падабаецца.
Дзякуй...
лол Оношко11.01.2017
Мне падабаецца.

