БЕСПАРАСОННАЯ (неологизм от - Без парасона- без зонтика)
Бурштынавыя слёзы позняй восені
Паранілі мяне беспарасонную.
Не, не змяню я да яе адносіны -
Люблю непрадказальна-неўгамонную!
З кудзеркамі лімоннымі і лысую,
У строях залатых і эратычную.
І золкую, і сонечна-іскрыстую.
Лагодную, тужліва - драматычную.
Малінавы адвар у жоўтым кубачку
Разбавіў шэрасць вечара плакучага.
У цішыню захутаюся трубачкай
І прапацею вершамі гаючымі.
…Знайшла для вершаў важкую прычыну!
Наўмысна заўтра парасон пакіну.