Издать сборник стиховИздать сборник стихов

З табой побач

Шмат гадоў закаханыя,
З табой побач даўно.
Так пачуццю адданыя,
Што ў сэрцах яно.
 
А па венах - крыніцаю
Ўсхваляваная кроў.
І ніяк наталіцца ёй
Ўсё не можа ЛЮБОЎ!
 
Трошкі мо падманутыя-
Гэта усё НАЗАЎЖДЫ?!
Так пяшчотай ахутаны,
Што не лічым гады.
 
Нашых сэрцаў мелодыя,
Нашых душ унісон,
Як КАХАННЮ - рапсодыя,
Быццам казачны сон...