Маё месца святое
Бачу дзедаву хату,
Сад,дзе вішняў багата,
Дзе ад яблыкаў дрэвы
Гнуцца аж да зямлі.
Ім прыйшла пакланіцца,
У цішы памаліцца
За ўпакой сваіх родных,
Што калісьці жылі.
Загляну ў акенца.
Моцна стукае сэрца!
Бы пачую-бабуля сваю песню пяе,
Нахіліўшыся нізка
Над маёю калыскай,
Ды на жаль, забываю рысы твару яе.
У шурпатай далоні,
У сівенькае скроні
І ў голасе любым растварыцца хачу.
Мне тут лёгка й журботна,
Мой куточак пяшчотны,
Дзе я сэрца і душу ад сумненняў лячу.
Буду думаць пра тое:
Гэта месца святое
Забыццём не накрые, бы вядзьмарка ,зіма.
Наталі мяне сілай,
Любы кут, сэрцу мілы,
Дай надзею і веру, што жыву нездарма.

