Зноў сюды штось прыводзіць...

* * *
Зноў сюды штось прыводзіць,
Дзе з табой развітаўся.
Быццам толькі учора
У каханні прызнаўся.
 
Як забыць гэту сцежку,
Поступ крокаў дзявочых,
І лагодную ўсмешку,
І азёрныя вочы?
 
І чаму, дзе б ні быў я,
Я адну цябе бачу?
Што ж ты зноў нарабіла
З маім сэрцам юначым?
 
9.04.1977