Бачыш?
Заплюшчы вочы і глядзі:
Як недзе там, высока у небе,
Шыбуюць хутка тыя дні,
Што гумай цянуцца па глебе.
Дзе хуткі, срэбны самалёт
Ляціць зусім не па маршруце.
Не ў горад, не ў аэрапорт,
Туды, дзе ён шчаслівы будзе.
А побач з ім аблокі з вод
Снуюцца спынена, маўкліва.
Жыццё іх вечны карагод.
Ці то ты кропля, ці расіна.
“Мы прыкаваны да зямлі”.
Усім гавораць так з маленства.
А што рабіць людзям, калі
Няма ні крылаў, ні сумленства.
А ты спрабуй у соты раз.
Упаў – адразу ж падымайся.
Тады збярэцца кола з нас.
Тых, хто на словы не паддаўся.
Як недзе там, высока у небе,
Шыбуюць хутка тыя дні,
Што гумай цянуцца па глебе.
Дзе хуткі, срэбны самалёт
Ляціць зусім не па маршруце.
Не ў горад, не ў аэрапорт,
Туды, дзе ён шчаслівы будзе.
А побач з ім аблокі з вод
Снуюцца спынена, маўкліва.
Жыццё іх вечны карагод.
Ці то ты кропля, ці расіна.
“Мы прыкаваны да зямлі”.
Усім гавораць так з маленства.
А што рабіць людзям, калі
Няма ні крылаў, ні сумленства.
А ты спрабуй у соты раз.
Упаў – адразу ж падымайся.
Тады збярэцца кола з нас.
Тых, хто на словы не паддаўся.