На скрыжаваннях...
На скрыжаваннях маёй светлай долі
Размежаванне праўды і маны.
Напэўна, ужо не буду я ніколі
Адзінай той, па кім звіняць званы…
На скрыжаваннях маіх марных мараў
І спадзяванняў здрадных,
і надзей
Сляды засталісь толькі ад пажараў,
Як успаміны скомканых падзей.
На скрыжаваннях крыж.
Мая ты доля!
Дзе згас твой свет?
- Крычу я. - Адгукнісь!
Напэўна, мне не быць ніколі
Жывой,
як я была калісь…
Ёсць толькі крок.
І гэтага занадта.
Мой ціхі свет
у цемры ночы згас.
Апошні шанец
усміхнуўся здрадна.
І новы дзень
ўжо не чакае нас.
Зраблю я крок. Упасці не баюся.
Мой здрадны свет
тут не трымае больш.
Я успамінамі не захлынуся.
Што можа быць
пракляцця смерці горш?
На скрыжаваннях крыж.
Маё там сэрца.
Свой шлях аднойчы не знайшло.
Мне ад самой сябе не дзецца…
На скрыжаваннях зломленых вякоў…
Размежаванне праўды і маны.
Напэўна, ужо не буду я ніколі
Адзінай той, па кім звіняць званы…
На скрыжаваннях маіх марных мараў
І спадзяванняў здрадных,
і надзей
Сляды засталісь толькі ад пажараў,
Як успаміны скомканых падзей.
На скрыжаваннях крыж.
Мая ты доля!
Дзе згас твой свет?
- Крычу я. - Адгукнісь!
Напэўна, мне не быць ніколі
Жывой,
як я была калісь…
Ёсць толькі крок.
І гэтага занадта.
Мой ціхі свет
у цемры ночы згас.
Апошні шанец
усміхнуўся здрадна.
І новы дзень
ўжо не чакае нас.
Зраблю я крок. Упасці не баюся.
Мой здрадны свет
тут не трымае больш.
Я успамінамі не захлынуся.
Што можа быць
пракляцця смерці горш?
На скрыжаваннях крыж.
Маё там сэрца.
Свой шлях аднойчы не знайшло.
Мне ад самой сябе не дзецца…
На скрыжаваннях зломленых вякоў…