***Як балюча! Як крыўдна! Як горка…

« А свет ізноў на вастрыні надзей»
Я.Янішчыц
 
Як балюча! Як крыўдна! Як горка…
Там вайна!.. На суседскім падворку.
Чалавечая годнасць траціцца.
І бязвінным жыццём доўг плаціцца.
 
І ці будзе хто ў тым вінаваты?
Сатана правіць баль п'янаваты.
Сыпле жорсткасць, бяду, раўнадушша…
Адлятаюць пакутліва душы.
 
Свет аглух! Анямеў! Свет аслеп!
Вунь - на вострым лязе яго след.
І крывавіць асенняя пожня.
Памірае надзея апошняй!