З Гейнэ

З Гейнэ
 
Ты марна спрабуеш мяне
Пiсьмом абразiць сваiм.
Ты пiшаш пра свой намер
Са мной парваць назусiм.
 
Ажно дванаццаць старонак!
Прыгожы кожны сказ.
Не пiша так шматслоўна
Нiхто ў апошнi раз.