Надзея

Надзея
А ранак ззяў
Агнямі нашых сноў.
Яны знікалі дзесь за небасхілам.
Жыццё ішло далей,
І зноў
Знаходзіла прырода дзесьці сілы.
Ў ёй кожны дзень згаралі нашы сны,
А потым, быццам фенікс, ажывалі.
Чакала я апошняе вясны,
Глядзела як плывуць па небу хвалі.
Закат палаў
Агнямі светлых дум,
Надзеямі на новыя спатканні.
Маю душу крануў нябачны сум…
І свет застыў, як быццам у чаканні.