У дождж начны

* * *
 
У дождж начны, пад сполахі маланак
Ты прыадчыніш дзверы ў мой пакой.
Заходзь, праходзь, прысядзь, каханы,
Пабудзь са мной.
 
У дождж начны, пад сполахі маланак
Ты раскажы пра ростань і тугу,
Адкрыйся мне, даверся мне, каханы,
Я зразумець змагу.
 
У дождж начны, пад сполахі маланак
(Стыхіі перашкодай нам не быць)
Расчулімся: ”Каханая…”,”каханы…”
А дождж –шуміць.
 
 
* * *