Месцячковы "грант".
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
*("грант" — безвозмездная субсидия предприятиям, организациям
и физическим лицам в денежной или натуральной форме).
Атрымаў я вестку – з-за мяжы.
Я – і не чакаў, капаўся ў агародзе.
А рыдлёўка – дзынь!
Гляжу – прыкопаны ляжыць,
камянюка,
быццам злодзей...
Не было яго тут,
не былО !
ЎвЕсну бульбу сОдзіў –
была ж чыста...
І, спачатку, зло мяне ўзяло –
гэта жа другая,
ў нЫнчам гОдзе,
мне "пасылка" – ад суседа-ахвярыста !
Абкапаў і ахнуў – не камЕнь – валун !
Гэта ж што ?
Сусед, тут з валунОм, ўсю ноч валАндзіўся ?
Тут жа – немагчыма аднамУ !
То – сусед мой, можа ў нейкай бандзе ?..
А то – ён можа шчэ ў "вярхах",
гэтай банды, і мяне – пад корань можа зьвесці...
Банда жа – яна заўжды ўпацьмАх...
кабы ўціхара які-там ўрэд людзЯм нанЕсьці...
Банда – ноччу...
...зАраз – трэба ж нешта з валунОм...
Пакуль бандыты адсыпАюцца.
Аднаму – ня ўзяць мне на пад’ём...
І здагадаўся – можнА ж падкапацца !
Бо, пад валуном – такі пясок...
У сарай знясУ –
пОйдзе на сумЕсь з цаментам !
Апалубку зраблю з дасок –
узвяду з раствору пастамЕнту...
Час які там вольны будзе –
пастаЮ...
Сам.
А што... НядрЭнная скульптура...
Вунь, у музэй – білеты прадаюць !
А я – задармА !
Вяскоўцам нашым ўсім !
Культура...
Я – пясочак выграбаю...
Камянюка – лезе ўніз...
Я ж – да працы ўпАртасць мАю...
Калі ўзяўся – не спыніць !
Праз гадзіну, ці там болей,
спОўз валУн углыб, як змей...
Перакур зрабіў,
прыкідваю – а мо, даволі...
Вырашыў – што трэба паглыбЕй.
І тут, калі капнуў раз трэці...
Нешта выгграб я з пяском...
Чарапкі там нейкія... ну, сьмецце...
А сярод сьмецця –
блісканула залатцом !
Кінуў клопат пра камЕнь я...
Бо, які ўжо тут камЕнь !
Тут можна ўраз – стаць багацеем !
Калі капаць табе ня лень !
Што там былО ?
Гаршок дзесятак царскіх !
Дзе іх падзеў ?
Іх – у "БеларусьбАнк" уклАў я...
СтарЫ дурак...
Вось там і зніклі мае мары, і надзеі –
пажЫць па-пАнскі...
Клад мой, тАмацькі ўнутрАх,
кудысь прапаЎ...
Ня верыце ?
Я ж не брашу, як нейкі гад !
Пабачце – пасярод двара,
стаіць жа пастамЕнта !
Дык яна – з таго пяска,
які накавырАў,
калі закапываў камЕнь я,
дзе ў Яме і ляжаў –
чэкАнкі царскай,
клад...
*+*