ЖАНОЧАЕ

Напоўнены нашы думкі
Напоямі рознымі:
Яе – гаркава-зайздросным
Настоем восеньскім.
Мае – саладжава-самотным
З прысмакам верасу.
І думкі ў нас розныя, й лёсы…
Сяброўкамі больш не стрэнемся.